Лукашэнка патрабуе збавіць прадпрымальнікаў ад "стогнаў"

20.04.2010 16:24
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі ў сваім пасланні парламенту і народу запатрабаваў кардынальна спрасціць сістэму падаткаабкладання і парадак вядзення бухуліку. "Прадпрымальнікі літаральна стогнуць — высокія стаўкі падаткаў і штрафаў, ускладнены дакументазварот зрабіліся непасільным цяжарам для айчыннага бізнэсу", — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

У той жа час, па словах кіраўніка дзяржавы, «гэта, апроча ўсяго іншага, мільярды даляраў выпушчаных інвестыцый, тысячы не створаных працоўных месцаў, мільёны адзінак непрададзенай прадукцыі», перадае БелТА.

Беларускі лідар заявіў, што нягледзячы на запэўніванні чыноўнікаў уведзеная з першага студзеня Асаблівая частка Падатковага кодэксу не прынесла істотных зменаў у падатковай сістэме. «Як выявілася, гэтага далёка недастаткова, каб правілы вядзенні бізнэсу згодна з умовамі падаткаабкладання былі простыя і зразумелыя», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларусі нагадаў дэпутатам, што краіна «знаходзіцца вельмі далёка ад высокіх пазіцый» у аўтарытэтных міжнародных рэйтынгах, якія тычацца простасці і зразумеласці падатковай сістэмы.

«Скажам, у адпаведным рэйтынгу Сусветнага банка мы занялі апошняе, 183-е месца. Па ацэнцы экспертаў гэтага банку, у Беларусі для выплаты падаткаў трэба патраціць у сярэднім 900 гадзін у год, а, напрыклад, у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах — усяго 12», — адзначыў беларускі лідар.

«Таму ўжо к восені чакаю ад урада рашэнняў па кардынальным спрашчэнні падатковай сістэмы. Да гэтай працы трэба актыўна прыцягваць спецыялістаў-практыкаў і прадстаўнікоў бізнэс-супольнасці», — запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка.

Как вам новость?
Головоломки