Лукашэнка: патрэбныя рэзервы "крыштальна чыстых" кадраў

20.04.2010 18:05
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі заявіў у сваім пасланні да народа і парламента, што ў краіне неабходна правесці абнаўленне кадравай сістэмы на ўсіх узроўнях. "Трэба фармаваць рэзерв, які дазволіць прыцягнуць у дзяржаўныя органы найбольш таленавітых, творчых і прафесійных людзей. І, што вельмі важна, крыштальна чыстых", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«Ва ўмовах пераходу да якасна новага этапу развіцця краіны неабходзны больш патрабавальны погляд на кадравы патэнцыял у цэлым. Надзейны і эфектыўны дзяржаўны апарат — гарантыя рэалізацыі любых маштабных праектаў», — лічыць кіраўнік дзяржавы, перадае БелТА.

У сувязі з гэтым беларускі лідар адзначыў наспелую ў краіне неабходнасць забяспечыць пераемнасць і ўзаемасувязь паміж агульнаадукацыйнай і вышэйшай школай, а саму сістэму вышэйшай адукацыі «перабудаваць у адпаведнасці з сучаснымі запатрабаваннямі беларускай эканомікі».

«Кіраўніцтва адной з буйнейшых беларускіх кампаній нават выступіла з ініцыятывай стварэння за ўласныя сродкі міжнароднага ўніверсітэта. Паўстае пытанне, а нашы ўніверсітэты што будуць рабіць? Нашы рэктары будуць ізноў вытрасаць з мяне грошы для дацэнтаў і прафесараў? А самі будуць па старых жоўтых канспектах далей чытаць лекцыі?» — абурыўся Аляксандр Лукашэнка.

«Нашай краіне, каб выканаць пастаўленыя перад ёй маштабныя задачы, не абыйсціся без новай генерацыі спецыялістаў — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. На думку прэзідэнта, сёння трэба «забяспечыць жывую, непасрэдную сувязь ВНУ з практыкай, прыцягваць да экспертызы праграм і падручнікаў заказчыкаў кадраў розных формаў уласнасці».

«Неабходна ўкладаць сілы і сродкі ў мадэрнізацыю традыцыйна моцнай у Беларусі тэхнічнай адукацыі», — дадаў беларускі лідар.

Как вам новость?