Лукашэнка павысіў стыпендыі на 11%

18.08.2010 09:01
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 17 жніўня ўказ № 425, якім павялічыў на 11% памеры ўсіх відаў дзяржаўных стыпендыяў моладзі-навучэнцам. Стыпендыі будуць пералічаныя з 1 чэрвеня і складуць для студэнтаў ВНУ — ад 113,8 да 182,1 тыс. рублёў, навучэнцаў ССНУ і ПТВ, — ад 95,5 да 152,8 тыс. рублёў.

Указ прыняты ў мэтах далейшага павышэння сацыяльнай абароны навучэнцаў і студэнтаў, заявілі з гэтай нагоды ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Акрамя таго, беларускі лідар падпісаў 17 жніўня яшчэ адзін дакумент, які тычыцца моладзі. Указ № 427 «Аб унясенні дапаўненняў ва ўказы прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 ліпеня 2004 года № 354 і ад 29 лістапада 2005 года № 565» закліканы стварыць умовы для прафесійнага і кар’ернага росту адоранай і таленавітай моладзі.

Цяпер пры фармаванні рэзерву кіруючых кадраў і перспектыўнага кадравага рэзерву будзе вывучацца у тым ліку інфармацыя аб грамадзянах, уключаных у банкі дадзеных адоранай і таленавітай моладзі. Адпаведныя змены і дапаўненні ўнесены ва ўказ прэзідэнта ад 26 ліпеня 2004 года № 354 «Аб працы з кіруючымі кадрамі ў сістэме дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый».

Таксама грамадзянам, уключаным ў банкі дадзеных адоранай і таленавітай моладзі, з гэтага часу даецца права пазачарговага атрымання жылых памяшканняў у інтэрнаце дзяржаўнага жыллёвага фонду на перыяд навучання. Гэтая норма замацавана ў дадатку да ўказу прэзідэнта № 565 «Аб некаторых мерах па рэгуляванні жыллёвых адносін».

Как вам новость?
Головоломки