Лукашэнка: павысіць заробкі вельмі няпроста, але трэба

20.04.2010 16:34
Архив Редакция

Павышэнне рэальнай заработнай платы — найважнейшая задача, якую ўладам неабходна вырашыць сёлета. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 20 красавіка, выступаючы са штогадовым пасланнем беларускаму народу і парламенту. Па словах прэзідэнта, павышэнне заробку павінна адбыцца "ва ўсіх сферах і галінах эканомікі і на прадпрыемствах усіх формаў уласнасці".

«Гэта вельмі няпроста. Але тое, што мы абяцалі людзям, абавязаны выканаць», — адзначыў прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад урада ўшчыльную заняцца пытаннем распрацоўкі гнуткіх сістэм аплаты працы, якія б максімальна ўлічвалі рэзультатыўнасць укладу кожнага працаўніка, фінансавыя магчымасці прадпрыемстваў і асаблівасці галінаў эканомікі, перадае БелТА.

Па словах беларускага лідара, справа не толькі ў выкананні запланаваных паказчыкаў росту зарплаты — «неабходна мадэрнізацыя сістэмы аплаты працы, адыход ад фармалізму і ўраўнілаўкі ў яе пабудове».

У рэальным сектары эканомікі неабходны дадатковыя меры па ўсталяванні прамой залежнасці павышэння заробку ад паказчыкаў эфектыўнасці вытворчасці і якасці прадукцыі, а таксама павышэння прадуктыўнасці працы, адзначыў кіраўнік дзяржавы. «Ёсць грошы — плаці, разлічыся з бюджэтам па падатках, іншых плацяжах — і плаці», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Как вам новость?