Лукашэнка: павышэнне заробкаў не было перадвыбарным піярам

31.12.2010 08:42
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў несамавітымі заявы аб тым, што ўлады павысілі перад выбарамі зарплаты, пенсіі і дапамогі з мэтай піяру. "Калі гэта і піяр, то піяр добры. Такі піяр дорага абыходзіцца дзяржаве, калі ён эканамічна не абгрунтаваны. Тое, што мы рабілі ў сацыяльным плане, было ўсё эканамічна абгрунтавана", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў беларускага лідара, дзякуючы такім дзеянням уладаў беларусы змогуць нармальна існаваць ва ўмовах павысішэння коштаў на вуглевадародную сыравіну: «Гэта лягчэй усё пераносіцца, калі ёсць гэты піяр — павышэнне пенсій, дапамог, заробкаў».

«Мы ні ў якім разе не будзем перакладаць на людзей тыя праблемы, якія мы можам вырашыць, не перакладаючы гэтыя праблемы на іх плечы… будзе лішняя капейка, гэтая капейка пойдзе чалавеку. Кожны рубель мы аддамо чалавеку. Гэта добрыя інвестыцыі ў будучыню. Калі будзе складана — будзе складана ўсім: і прэзідэнту, і людзям», — адзначыў прэзідэнт Беларусі, перадае АФН.

У той жа час Аляксандр Лукашэнка пакуль не бачыць «вялікіх праблемаў, якія б ускладнялі наша жыццё, робячы яго горшым, чым у адыходзячым годзе». Паводле яго слоў, ва ўлады «ёсць усе магчымасці, каб узровень жыцця людзей не ўпаў».

«Сацыяльную арыентаванасць нашай эканомікі ў што б там ні было мы захаваем. Задачы пастаўленыя і ад іх мы не адступім», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Как вам новость?
Головоломки