Лукашэнка павялічыў аклады працаўнікам "Мінск-Арэны" на 75%

05.04.2010 10:03
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне пра падвышэнне на 75% тарыфных ставак працаўнікоў дзяржаўнай установы «Шматпрофільны культурна-спартовы комплекс «Мінск-Арэна». Мэтай узняцця акладаў з'яўляецца стварэнне ўмоў для эфектыўнай дзейнасці дадзенай установы.

Аляксандр Лукашэнка таксама даў генеральнаму дырэктару комплексу «Мінск-Арэна» права накіроўваць на ўсталяванне надбавак стымулюючага характару кіраўнікам, спецыялістам і службоўцам установы бюджэтныя сродкі ў памеры да 20% планавага фонду заработнай платы і на прэміяванне працаўнікоў установы — 20% гэтага фонду і эканомію сродкаў, прадугледжаных на аплату працы, паведамляе «Ежедневник».

Усталяванне надбавак прадугледжвае высокія творчыя, вытворчыя дасягненні ў працы, складанасць і напружанасць працы, выкананне асабліва важных (тэрміновых) прац.

Выдаткі па выплаце падвышаных акладаў і прэмій возьме на сябе бюджэт горада Мінска.

Как вам новость?