Лукашэнка павялічыў колькасць членаў праўлення Нацбанка да 13

30.07.2010 14:26
Архив Редакция

Колькасны склад праўлення Нацбанка Беларусі павялічыцца з 11 да 13 чалавек. Адпаведны ўказ 29 ліпеня 2010 года падпісаў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Акрамя таго, у адпаведнасці з гэтым указам, намеснікі старшыняў Нацбанка з гэтага часу прызначаюцца і вызваляюцца ад пасады па ўзгадненні з прэзідэнтам Беларусі.

Раней намеснікаў старшыні Нацбанка прызначала праўленне банка з кола яго членаў па прадстаўленні старшыні. Цяпер жа члены праўлення не будуць абіраць намесніка кіраўніка банка. Гэтыя паўнамоцтвы перададзены выключна старшыню праўлення, які будзе зацвярджаць сваіх намеснікаў з ухвалы кіраўніка дзяржавы.

Як адзначае АФН, супраць пашырэння ўлады кіраўніка Нацбанка і ўразання паўнамоцтваў калегіяльнага органа не выказаўся ні адзін дзяржаўны орган, які па дзейныму заканадаўстве мусіць узгадняць падобныя змены ў статуце Нацыянальнага банка.