Лукашэнка павялічыў ліміт знешняга доўгу да 11 млрд. даляраў

15.05.2010 16:16
Архив Редакция

Ліміт знешняга дзяржаўнага доўгу Беларусі, зацверджаны ў бюджэце-2010, павялічваецца з 9,5 млрд. да 11 млрд. даляраў. Адпаведны ўказ №245 падпісаў 13 траўня кіраўнік дзяржавы.

Па стане на першага красавіка 2010 года знешні дзярждоўг краіны ацэньваўся ў 8,4 млрд. даляраў. Павышэнне ліміту да 11 млрд. даляраў азначае, што да канца года ўлады маюць намер запазычыць на знешніх рынках і ў міжнародных фінансавых арганізацый пад дзяржаўныя гарантыі каля 2,5 млрд. даляраў. Гаворка ў першую чаргу ідзе пра крэдыты ў рамках новай праграмы з МВФ і размяшчэнне дзяржаўных аблігацый (еўрабондаў), паведамляе АФН.
Указ быў падпісаны праз дзень пасля пачатку працы чарговай місіі МВФ у Мінску, у той час як прадстаўнікі фонду далі зразумець, што гатовыя супрацоўнічаць з беларускімі ўладамі ў рамках новай праграмы stand-by. 
Аднак, перш чым МВФ і Беларусь выйдуць на падпісанне новай дамовы, беларускім уладам неабходна выканаць не толькі абавязанні, заяўленыя ў рамках папярэдняй праграмы, але і шэраг перадпраграмных патрабаванняў фонду.

Как вам новость?
Головоломки