Лукашэнка павялічыў надбаўкі вайскоўцам за ступені і званні

08.04.2010 09:45
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўсталяваў вайскоўцам, асобам кіраўнічага складу органаў унутраных спраў, фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, якія маюць навуковыя ступені і праходзяць службу ў дзяржаўных органах і іншых арганізацыях памеры надбавак за навуковыя ступені ў тых жа памерах, што і дзяржаўным службоўцам.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўказам №175 ад сёмага красавіка ўнёс змены і дадаткі ва ўказ № 450 ад 25 верасня 2007 года «Пра ўсталяванне даплат за навуковыя ступені і званні».

У адпаведнасці з прынятым рашэннем, за навуковую ступень кандыдата навук прадугледжана надбаўка ў 5%, дактары навук — 10% ад службовага акладу.

У прэс-службе прэзідэнта Беларусі таксама адзначылі, што ўведзена таксама норма, якая дазваляе прызначаць надбаўкі на працягу ўсяго каляндарнага года, а не толькі да 15 студзеня, як было раней, у выпадку, калі ў працаўнікоў узнікае права на іх атрыманне.

У Адміністрацыі прэзідэнта падкрэслілі, што прыняты ўказ забяспечвае комплексны падыход да ўсталявання надбавак за навуковыя ступені і званні ўсім катэгорыям працуючых грамадзян. Указ уступае ў моц з моманту яго афіцыйнага апублікавання.

Как вам новость?
Головоломки