Лукашэнка павіншаваў беларусаў і расейцаў з Днём яднання

02.04.2010 11:39
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў вышэйшае кіраўніцтва Расійскай Федэрацыі, усіх расейцаў і беларусаў з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі. "Для большасці беларусаў і расейцаў гэта свята стала знакам сяброўства і братэрства", — падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.

«Перакананы, што сумеснымі высілкамі, накіраванымі на рашэнне актуальных пытанняў беларуска-расійскага супрацоўніцтва, развіццё інтэграцыйных працэсаў, мы зможам стварыць спрыяльныя ўмовы для годнага жыцця грамадзян нашых дзяржаў», — падкрэсліў прэзідэнт Беларусі.

«Гэта свята інтэграцыі нашы народы выпакутавалі і прынялі сэрцам, перажыўшы геапалітычную катастрофу стагоддзя — распад вялікай дзяржавы, якая была адным з цэнтраў біпалярнага ладу свету і забяспечвала стабільнасць на планеце. Існуе аб’ектыўная неабходнасць у аб’яднанні высілкаў і ўзаемадзеянні ў палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай і гуманітарнай сферах, бо нашым краінам важна заняць годнае месца ў сусветнай супольнасці, забяспечыўшы дабрабыт і дастатак грамадзян», — адзначаецца ў віншаванні.

«Вядома, працэс інтэграцыі вельмі няпросты. Але на дадзеным шляху ў нас ёсць паспяховыя справы і значныя вехі. Нядаўна мы адзначалі дзесяцігоддзе падпісання Дамовы пра стварэнне Саюзнай дзяржавы. За гэтыя гады на рахунку Саюзнай дзяржавы дзясяткі маштабных праграм, тысячы дзейсных прадпрыемстваў, мільёны працоўных месцаў. І галоўнае — досвед сумеснага рашэння праблем, каардынацыі дзеянняў як на вонкавым, так і на ўнутраным рынках», — заявіў Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта.

Па меркаванні беларускага прэзідэнта, сусветны фінансава-эканамічны крызіс падверг сур’ёзнаму выпрабаванню гандлёва-эканамічныя адносіны Беларусі і Расіі, аднак дзякуючы дасягнутаму ўзроўню ўзаемнага даверу і разуменню, глыбокай вытворчай кааперацыі паміж прадпрыемствамі Беларусі і Расіі, шчыльным міжрэгіянальным сувязям мы нават у гэтых няпростых умовах знаходзім эфектыўныя рашэнні самых складаных пытанняў.

«Сардэчна віншуючы вас з нашым агульным святам — Днём яднання народаў Беларусі і Расіі, хачу адзначыць, што сустракаем яго ў перад 65-годдзем Вялікай Перамогі. Суворыя выпрабаванні, якія выпалі на лёс пакалення пераможцаў, пацвердзілі адвечную мудрасць: наша моц у еднасці», — гаворыцца ў віншаванні.

Как вам новость?
Головоломки