Лукашэнка павіншаваў Пуціна з днём нараджэння

07.10.2010 17:23
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў чацвер, 7 кастрычніка, павіншаваў старшыню ўрада Расіі Уладзіміра Пуціна з днём нараджэння. «Перакананы, што Ваш багаты вопыт і аўтарытэт кіраўніка будуць і надалей садзейнічаць умацаванню партнёрскіх адносін у рэчышчы ўзаемапавагі і плённага супрацоўніцтва», — гаворыцца ў віншаванні.

Як раней перадаваў Тэлеграф, у СМІ з’явіліся звесткі аб тым, што Аляксандр Лукашэнка апынуўся адным з нямногіх лідараў суседніх з Расіяй дзяржаў, хто не накіраваў віншаванне на адрас прэзідэнта РФ Дзмітрыя Мядзведзева, якому 14 верасня споўнілася 45 гадоў.

Беларускія дзяржаўныя СМІ абверглі інфармацыю аб тым, што Аляксандр Лукашэнка не павіншаваў з днём нараджэння свайго расійскага калегу. А ў прэс-службе Дзмітрыя Мядзведзева з гэтай нагоды заявілі, што афіцыйнае віншаванне ад прэзідэнта Беларусі расійскаму лідару не паступала.

Как вам новость?
Головоломки