Лукашэнка ўпэўнены, што Беларусь "прарве прыродным газам"

21.04.2011 15:13
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, адказваючы на пытанні дэпутатаў пасля выступлення з пасланнем народу і парламенту, што Беларусі неабходна больш актыўна весці разведку нетраў. Па яго перакананні, калі ў Беларусі ўдалося знайсці залежы нафты, то знойдуцца і залежы прыроднага газу.

«Не можа быць, каб дзесьці не прарвала прыродным газам! Я на гэта спадзяюся. Трэба сур’ёзна паглядзець на зямлю, па якой мы ходзім. І мы будзем шукаць! Не можа быць, каб чалавек шукаў — і не знайшоў», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Как вам новость?
Головоломки