Лукашэнка перапрызначыў чатырох міністраў

23.02.2011 09:36
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зрабіў чарговыя кадравыя прызначэнні, паведамілі ў Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы. Указ аб перапрызначэннем чатырох міністраў (юстыцыі, сувязі і інфарматызацыі, па падатках і зборах, гандлю), згодна з пунктам 7 артыкула 84 Канстытуцыі Беларусі, кіраўнік дзяржавы падпісаў 22 лютага.

Так, міністрам юстыцыі прызначаны Віктар Галаванаў, міністрам сувязі і інфарматызацыі — Мікалай Панцялей, міністр па падатках і зборах — Уладзімір Палуян, міністрам гандлю — Валянцін Чаканаў. Між тым, усе яны займалі гэтыя ж пасады ва ўрадзе пад кіраўніцтвам былога прэм’ер-міністра Сяргея Сідорскага.

Акрамя таго, 22 лютага прэзідэнт таксама падпісаў указы аб прысваенні воінскіх званняў, спецыяльнага звання і класавага чыну. Так, міністру ўнутраных спраў Беларусі, генерал-маёру міліцыі Анатолю Куляшову прысвоена чарговае спецыяльнае званне генерал-лейтэнанта міліцыі.

Намесніку камандуючага войскамі Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання, палкоўніку Андрэю Раўкову прысвоена чарговае воінскае званне генерал-маёра. Камандуючаму сіламі спецыяльных аперацый палкоўніку Алегу Белаконеву прысвоена чарговае воінскае званне генерал-маёра.

Класавы чын дзяржаўнага дарадцы юстыцыі трэцяга класа прысвоены пракурору Берасцейскай вобласці Сяргею Хмаруку. Старшыню Беларускага ваеннага суда, палкоўніку юстыцыі Аляксандру Канюку прысвоена чарговае воінскае званне генерал-маёра юстыцыі.

Як раней перадаваў Тэлеграф, траім з названых афіцыйных асобаў — Анатолю Куляшову, Віктару Галаванаву і Сяргею Хмаруку — забаронены ўезд у краіны Еўрапейскага саюза. На ўвядзенне візавых санкцыяў у дачыненні да дадзеных дзяржслужбоўцаў, а таксама яшчэ 155 прадстаўнікоў беларускіх уладаў кіраўніцтва краін ЕС пайшло ў сувязі з падзеямі 19 снежня ў Мінску. Еўрасаюз прыняў рашэнне забараніць уезд на сваю тэрыторыю чыноўнікам, адказных, на думку еўрапейскіх міністраў, за гвалт у ходзе сілавога разгону акцыі апазіцыі ў дзень прэзідэнцкіх выбараў.

Как вам новость?
Головоломки