Лукашэнка: піянеры з'яўляюцца надзейнымі партнёрамі дзяржавы

13.09.2010 11:56
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Беларускую рэспубліканскую піянерскую арганізацыю з 20-годдзем з дня ўтварэння. Як перадае прэс-служба беларускага лідара, прэзідэнт лічыць піянерскі рух надзейным партнёрам дзяржавы.

«Захоўваючы найлепшыя традыцыі савецкай піянерыі, авеянныя духам дружбы, рамантыкі, добрых спраў, Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя сталася сучаснай, дынамічнай, прывабнай больш чым для паўмільёна дзяцей, якія сёння з’яўляюцца яе членамі», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка ў сваім віншаванні.

«Патрыятычнае і грамадзянскае выхаванне падрастаючага пакалення, яго творчае развіццё, «цімураўскі» і юнаармейскі рухі, дапамога дзецям-інвалідам — гэта толькі нямногае з таго, чым славяцца нашыя піянер, у чым яны з’яўляюцца надзейным партнёрам дзяржавы», — дадаў прэзідэнт Беларусі.

Па словах кіраўніка дзяржавы, піянерскі рух прышчапляе пакаленню такія ідэалы, як сумленнасць, справядлівасць, спагадлівасць і ўзаемадапамога. «Піянер — гэта той, хто ідзе наперадзе, смела глядзіць у будучыню. А гэта важная якасць, бо мы самі будуем свой заўтрашні дзень», — адзначыў беларускі лідар.

Как вам новость?
Головоломки