Лукашэнка: Польшча хоча адхапіць палову Беларусі

27.01.2011 16:01
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 27 студзеня на пазачарговай сэсіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, абвінаваціў Польшчу ў жаданні далучыць палову Беларусі да сваёй тэрыторыі. "У Польшчы некаторыя спяць і бачаць: мяжа не там. Мяжа каля Мінску. Сталін не там мяжу правёў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. 

«Справа не ў дэмакратыі. Яшчэ не памерла пакаленне, якое не ачухалася ад нямецкай «дэмакратыі». Можа быць, нас заб’юць, звернуць галаву, але мы не здадзімся», — цытуе прэзідэнта АФН.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі на Захадзе — пад «Варшавай, Берлінам і Брусэлем» стваралася пятая калона. Тым не менш, кіраўнік дзяржавы заявіў, што аднаўлення дыялогу Беларусі і Захаду яшчэ магчыма, пры ўмове, што Еўропа прызнае, што яны прайгралі. «Гэта зыходны пункт для кампрамісу», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

У сваім выступе прэзідэнт таксама згадаў сына Ірыны Халіп і Андрэя Саннікава, якія ў цяперашні момант знаходзяцца пад арыштам у якасці абвінавачаных у арганізацыі масавых беспарадкаў у Мінску 19 снежня, паведамляе беларуская служба Радыё «Свабода».

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што бацькі хлопчыка ніколі належным чынам не займаліся выхаваннем сына. На думку кіраўніка дзяржавы, Ірына Халіп заўсёды была ў Маскве, а Андрэй Саннікаў — у Вашынгтоне. Таму выхаваннем Данілы займаліся бабуля і дзядуля. Для таго, каб выйсці на волю, па словах Аляксандра Лукашэнкі, арыштаваным апазіцыянерам трэба выканаць толькі адну ўмову — даць адказ на тры пытанні. «Вы даеце тры сумленныя адказы на тры пытанні і выходзіце на свабоду», — заявіў прэзідэнт.