Лукашэнка: праца міліцыі стала візітнай карткай краіны

04.03.2010 09:39
Архив Редакция

Чацвёртага сакавіка ў Рэспубліцы Беларусь адзначаюць прафесійнае свята — Дзень міліцыі. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў афіцэраў і генералаў, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, ветэранаў з гэтым святам. Па меркаванні кіраўніка дзяржавы, "высокі ўзровень грамадскай бяспекі ўжо стаў візітнай карткай краіны".

«За мінулыя дзесяцігоддзі самаадданая служба, майстэрства і прафесіяналізм шматлікіх пакаленняў супрацоўнікаў органаў унутраных спраў заслужылі павагу не толькі кіраўніцтва краіны, але і ўсяго народа», — падкрэсліў прэзідэнт Беларусі.

Па меркаванні кіраўніка дзяржавы, жыццё кожнага чалавека, усяго насельніцтва Беларусі павінна праходзіць у прававым полі. «Абараняючы канстытуцыйныя гарантыі і свабоды грамадзян, вы на справе даказваеце адданасць Айчыне», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта.

«Супрацоўніку міліцыі дадзена права дзейнічаць ад імя дзяржавы дзеля абароны законных інтарэсаў грамадзян. Менавіта таму настолькі глыбокая мера вашай асабістай адказнасці і гэтак сур’ёзныя патрабаванні да вынікаў працы. Перакананы — прыярытэтамі для вас заўсёды былі і застаюцца вернасць абавязку і Закону», — гаворыцца ў віншаванні прэзідэнта Беларусі.

Рашэнне пра арганізацыю народнай міліцыі прынялі чацвёртага сакавіка 1917 года на сходзе працоўных і службоўцаў камітэта Ўсерасійскага земскага саюза. Пад ціскам мас камендант Мінска Самойленка змушаны быў прызначыць Міхаілая Фрунзе начальнікам гарадской міліцыі. У студзені 1919 года міліцыя стала афіцыйным органам БССР.
 

Как вам новость?
Головоломки