Лукашэнка прапанаваў Літве разам умацоўваць незалежнасць

28.06.2010 14:33
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Літвы Андрусам Кубілюсам, што Мінску і Вільні сёння неабходна разам умацоўваць сваю незалежнасць. На думку беларускага лідара, для гэтага ўжо сёння трэба прыступіць да рэалізацыі праектаў па ўмацаванні суверэнітэту Беларусі і Літвы, інакш "многага будзе ўжо не нагнаць".

«Каб умацаваць суверэнітэт і незалежнасць, моц нашых дзяржаў, неабходна неадкладна распачаць шэраг крокаў па ўмацаванні гэтай незалежнасці», — прыводзіць словы кіраўніка беларускай дзяржавы БелТА.

Пры гэтым, на думку Аляксандра Лукашэнкі, магчымыя сумесныя праекты з Беларуссю не будуць ісці насуперак з абавязаннямі, якія ёсць у Літвы перад краінамі Еўрасаюзу. У дзвюх краін падобныя праблемы і кірункі іх вырашэння, і Беларусь гатовая іх вырашаць, падкрэсліў прэзідэнт.

«У мяне ні на хвіліну не было сумневаў за час майго прэзідэнцтва, што ў нас могуць быць нейкія разыходжанні ў гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, ва ўздыме эканомікі. Я не хацеў бы шукаць новых партнёраў, Літва — гэта блізкая суседняя дзяржава, і мы заўсёды зможам дамовіцца», — запэўніў Андруса Кубілюса Аляксандр Лукашэнка.

Беларускі лідар таксама выказаў літоўскаму прэм’еру спачуванні ў сувязі са смерцю першага прэзідэнта Літвы Альгірдаса Бразаўскаса і назваў яго вялікім чалавекам, які пакінуў значны след у гісторыі сваёй краіны. «Мы добра ведалі яго ў Беларусі, супрацоўнічалі з ім», — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Кубілюс заклікаў пазбавіцца залежнасці ад аднаго пастаўшчыка энергарэсурсаў

«Залежнасць ад аднаго пастаўшчыка якіх-небудзь рэсурсаў часам стварае праблемы. У гэтым плане ў нас ёсць добрыя магчымасці. Мы можам ісці такім шляхам умацавання незалежнасці, увасабляць агульныя стратэгічныя праекты, у дачыненні да якіх быў бы зацікаўлены і Еўрапейскі Саюз», — заявіў, у сваю чаргу, прэм’ер-міністр Літвы.

Как вам новость?
Головоломки