Лукашэнка прапанаваў Літве ўзяць удзел у будаўніцтве Астравецкай АЭС

20.10.2010 16:21
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапаноўвае Літве ўзяць удзел у будаўніцтве беларускай АЭС. Пра гэта беларускі лідар заявіў 20 кастрычніка на брыфінгу па выніках перамоваў з прэзідэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайце. "Калі мы будзем будаваць атамную станцыю — то запрашаем калі ласка, давайце разам", — сказаў беларускі лідар.

«Таму што калі мы яе пабудуем адны, то непазбежна, што вы будзеце купляць электраэнергію з нашай станцыі. Калі мы пабудуем яе разам, то вы будзеце са сваёй станцыі купляць электраэнергію», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да Далі Грыбаўскайце.

«Давайце вызначым кошт гэтай электрастанцыі і давайце яе разам будаваць, калі на тое будзе воля літоўскай дзяржавы. Мы будзем вельмі ў гэтым зацікаўлены», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, перадае БелТА.

Акрамя таго, адказваючы на пытанне прадстаўнікоў літоўскіх СМІ аб тым, ці гатовая Беларусь забяспечыць транзіт электраэнергіі з Украіны ў Літву, кіраўнік беларускай дзяржавы сказаў: «У нас няма ніякіх праблемаў. Пытанне не ў Беларусі — гаворка ідзе аб транзіце прадукту з Украіны ў Літву. Калі заўтра трэба забяспечыць транзіт нейкай колькасці кілават-гадзін, то вы нам скажыце, у які час, у якім напрамку, у якім аб’ёме — мы гэта зробім».

Аляксандр Лукашэнка таксама дадаў, што калі неабходна «паставіць электраэнергію шляхам нейкіх маніпуляцый, тыпу замяшчэння, — мы купім там, а вам аддадзім сваю электраэнергію». «Мы і на гэта пойдзем. Як вы скажаце, так мы і зробім. Тут пытанне не ляжыць у плоскасці Беларусі і Літвы. Пытанне ў тым, хто прадае гэты тавар. Таму я думаю, што тут трэба, хутчэй за ўсё, размаўляць з украінцамі», — канстатаваў беларускі лідар.

Как вам новость?
Головоломки