Лукашэнка прапаноўвае Расіі мяняць нафту на сельгаспрадукцыю

16.08.2010 08:56
Архив Редакция

Ва ўмовах росту сусветных коштаў на сельскагаспадарчую прадукцыю, Беларусь павінна атрымаць максімум прыбытку ад гэтага, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Кажучы пра Расію, кіраўнік дзяржавы сказаў: "Яны плоцяць, у іх грошай дастаткова, нафты дастаткова, газу дастаткова. Мы гатовыя мяняць, дапамагаць, абкошваць для іх няўдобіцы".

«Мы нічога не ўтойваем: у нас няма нафты і газу, нам кожны год падымаюць на гэта кошты. Калі ласка, мы таксама прадаем і хочам з улікам росту цэнаў на вуглевадародную сыравіну і іншыя складнікі сабекошту атрымаць сваё шчасце ў гэтай цане», — цытуе беларускага лідара БелТА.

«Трэба выразна дамовіцца з расійцамі, украінцамі, хто будзе купляць для жывёлы кормы, колькі трэба, якія, і «зазямліць» гэтых губернатараў на канкрэтныя гаспадаркі ў Беларусі, каб мы не накруцілі, не напрэсавалі, а потым не ведалі, што з гэтым рабіць», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Па словах прэзідэнта, неабходна вельмі рупліва выкарыстоўваць кормы. «Склалася такая сітуацыя, што, можа быць, нам будзе выгодна нешта прадаць. Цэны растуць і на збожжавыя, і на іншыя віды сельгаспрадукцыі. Таму трэба мець у сябе ў запасе і па-гаспадарску гэта расходаваць», — адзначыў беларускі лідар.

Вяртаючыся да Расіі, кіраўнік краіны сказаў: «Няхай дасылаюць людзей, плацяць нам за працу, за амартызацыю тэхнікі і паліва, і мы будзем круціць ў рулоны і, калі ім гэта трэба, прадаваць».
Пры гэтым кіраўнік дзяржавы адзначыў, што зерне і прадукцыя з яго будуць прадавацца толькі ў выключных выпадках. Па словах Аляксандра Лукашэнкі, у абмежаваных колькасцях рэалізоўвацца на экспарт будуць і камбікормы. «Ні ў якім разе нельга размахвацца нешта прадаваць, бо кошты яшчэ вырастуць. Прадаваць трэба малочную і мясную прадукцыю — гэта наша стратэгія, і з гэтага мы павінны зыходзіць», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка даручыў выпрацаваць стратэгію прасоўвання беларускай сельгаспрадукцыі на замежныя рынкі

Добрыя кошты на сусветных рынках складваюцца і на многія іншыя віды прадукцыі, адзначыў прэзідэнт Беларусі. У прыватнасці, сёлета Беларусь атрымала ўраджай піваварнага ячменю добрай якасці, у той час як у Расіі праз неўраджай, выкліканы складанымі ўмовамі надвор’я, ёсць значны попыт на дадзеную прадукцыю. «Гэта вельмі добрая крыніца паступлення валюты ў гэтым годзе», — сказаў беларускі лідар, адзначыўшы, што з добрым ячменем і соладам неабходна замацавацца на новых рынках і наладзіць супрацоўніцтва на доўгатэрміновай аснове.

Пры гэтым Александ Лукашэнка дадаў, што аналагічная сітуацыя складваецца і па бульбе. У прыватнасці, ужо цяпер паступаюць запыты з розных рэгіёнаў Расіі і Украіны на пастаўку гэтага віду прадукцыі. Высокая кан’юнктура цэнаў складаецца таксама на льняную сыравіну, сказаў беларускі лідар.

У гэтых умовах Аляксандр Лукашэнка даручыў выпрацаваць свайго роду агульную стратэгію прасоўвання беларускай сельгаспрадукцыі на замежныя рынкі. Кіраваць коштаўтварэннем ён даручыў віцэ-прэм’еру Івану Бамбізу. «Сусветную цану адсочвайце і прадавайце», — сказаў кіраўнік дзяржавы, дадаўшы, што без Івана Бамбізы «у краіне ніхто не павінен прадаваць».

Как вам новость?
Головоломки