Лукашэнка правядзе нараду наконт гуманітарнай дапамогі для Венесуэлы

15.12.2010 15:56
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правядзе 15 снежня нараду, на якой будзе абмяркоўвацца аказанне гуманітарнай дапамогі Венесуэле, якая пацярпела ад стыхійных бедстваў. Пра гэта паведамілі ў Адміністрацыі беларускага лідара.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, у канцы лістапада — пачатку снежня на Венесуэлу абрынуліся моцныя праліўныя дажджы. Загінула не менш за 34 чалавекі, яшчэ 70 тыс. венесуэльцаў страціла жыллё.

У сувязі з гэтым беларускі Саўмін па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі прыняў пастанову аб аказанні Венесуэле дапамогі ў два этапы. Першы, які ўключае ў сябе аператыўную дастаўку прадметаў першай неабходнасці, пачаўся 12 снежня. Тады ў Каракас вылецеў самалёт з гуманітарным грузам больш чым на 650 млн. рублёў (213 тыс. даляраў). Сродкі для гуманітарнай дапамогі пастанавіў вылучыць Савет міністраў, іх ўзялі ў тым ліку з дзяржаўнага матэрыяльнага рэзерву, якім распараджаецца МНС.

На другім этапе арганізуюць пастаўкі беларускай тэхнікі для аднаўлення жылля і інфраструктуры. Плануецца, што аказанне Венесуэле гуманітарнай дапамогі будзе праходзіць да паўтары гадоў.

Как вам новость?
Головоломки