Лукашэнка правядзе прэс-канферэнцыю з расійскімі журналістамі

29.09.2010 17:04
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 кастрычніка 2010 года плануе правесці прэс-канферэнцыю для расійскіх журналістаў. Пра гэта паведаміў кіраўнік прэс-службы кіраўніка дзяржавы Павел Лёгкі. Па яго словах, у цяперашні час у Мінску знаходзіцца больш за сто журналістаў з Расіі.

Журналісты, якія знаходзяцца цяпер у Беларусі, прадстаўляюць выданні каля 60 расійскіх рэгіёнаў. Частка з іх прадстаўляе федэральныя расійскія СМІ, яшчэ частка — СМІ Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, перадае БелаПАН.

Павел Лёгкі адзначыў, што гэта самы масавы «дэсант» расійскіх журналістаў у Беларусь за восем гадоў гісторыі такіх прэс-тураў.

Как вам новость?
Головоломки