Лукашэнка прызначыў Ладуцьку членам Савета Рэспублікі

19.07.2010 17:27
Архив Редакция

Старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Мікалай Ладуцька прызначаны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвертага склікання. Адпаведны ўказ сёння, 19 ліпеня, падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, распавялі ў прэс-службе беларускага лідара.

Як ужо паведамляў Тэлеграф, указ аб прызначэнні Мікалая Ладуцькі мэрам Мінску, які з 10 чэрвеня 2009 года выконваў абавязкі старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, быў падпісаны 25 чэрвеня.

На гэтай пасадзе Мікалай Ладуцька змяніў памерлага шостага чэрвеня 2010 года былога кіраўніка сталічнай адміністрацыі Міхаіла Паўлава.