Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка мінпрама і старшыню "Белнафтахіма"

04.02.2011 15:41
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разгледзеў 4 лютага кадравыя пытанні і прызначыў новага міністра прамысловасці, якім стаў Дзмітры Кацярыніч. Таксама кіраўнік дзяржавы прызначыў новага кіраўніка канцэрна "Белнафтахім" (ім стаў Ігар Жылін) і змяніў шэраг амбасадараў Беларусі і пастаяннага прадстаўніка краіны пры Еўрасаюзе. 

Аляксандр Лукашэнка прызначыў:

Крупца Леаніда Фёдаравіча — надзвычайным і паўнамоцным паслом Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Бразілія

Еўдачэнку Андрэя Аляксандравіча — надзвычайным і паўнамоцным паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія, пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Еўрапейскім саюзе і Еўрапейскай супольнасці па атамнай энергіі, Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дамовы па сумяшчальніцтве

Садоху Валерыя Яўгенавіча — надзвычайным і паўнамоцным паслом Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В’етнам

Барсукова Аляксандра Пятровіча — начальнікам дэпартаменту выканання пакаранняў міністэрства ўнутраных спраў

Калечыца Сяргея Валер’евіча — членам праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь

Ермаловіча Алега Вячаслававіча — надзвычайным і паўнамоцным паслом Рэспублікі Беларусь у Ярданскім Хашыміцкім Каралеўстве і Ліванскай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве

Рыбака Віктара Васільевіча — надзвычайным і паўнамоцным паслом Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан па сумяшчальніцтве

Шастакова Яўгена Андрэевіча — надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Мальта па сумяшчальніцтве

Прэзідэнт таксама даў згоду на прызначэнне: 

Жыліна Ігара Фёдаравіча — старшынём Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі («Белнафтахім»)

Гур’янава Аляксандра Яўгенавіча — намеснікам міністра замежных спраў

Авяр’янава Аляксандра Казіміравіча — дырэктарам дэпартаменту знешнеэканамічнай дзейнасці міністэрства замежных спраў

Худыку Андрэя Паўловіча — намеснікам старшыні Гарадзенскага аблвыканкама

Астроўскага Аляксандра Мікалаевіча — старшынём Лідскага райвыканкама

Розума Мікалая Аркадзевіча — старшынём Воранаўскага райвыканкама

Крахмальчыка Івана Іосіфавіча — старшынём Дзятлаўскага райвыканкама

Маркевіча Анатоля Мечыслававіча — старшынём Навагрудскага райвыканкама

Замжыцкага Аляксандра Вячаслававіча — першым намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама

Пазняка Аляксандра Рыгоравіча — старшынём Полацкага гарвыканкама

Казакевіча Васіля Міхайлавіча — намеснікам Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання

Кудасава Антона Эдмундавіч — намеснікам міністра эканомікі

Сільвановіча Алега Ігаравіча — дырэктарам дэпартаменту па кінематаграфіі Міністэрства культуры

Марціновіча Віктара Піліпавіча — намеснікам дырэктара дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю

Сіняка Ягора Сцяпанавіча — намеснікам дырэктара дэпартаменту — начальнікам папярэдняга расследавання дэпартаменту фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю

Барысенку Сяргея Уладзіміравіча — генеральным дырэктарам дзяржаўнага знешнегандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Белспецзнештэхніка»

Саракавога Руслана Анатольевіча — генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельскае ВА «Крышталь»

Шарака Аляксандра Віктаравіча — генеральным дырэктарам вытворча-гандлёвага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Белмедтэхніка»

Анкуду Сяргея Мікалаевіча — рэктарам установы адукацыі «Мінскі дзяржаўны вышэйшы радыётэхнічны каледж»

Гальпяровіча Максіма Навумавіча — галоўным рэдактарам часопіса «Беларускі гістарычны Часопіс» рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Выдавецтва «Адукацыя і выхаванне»

Лузгіна Мікалая Уладзіміравіча — першым намеснікам старшыні праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь

Міхневіча Валянціна Уладзіміравіча — членам Гродзенскага аблвыканкама

Зайчанку Мікалая Пятровіча — намеснікам генеральнага сакратара Еўразійскай эканамічнай супольнасці

Савянка Міхаіла Іванавіча — намеснікам начальніка дэпартаменту фінансаў і бюджэтнай палітыкі пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы

Бамбізу Івана Міхайлавіча — намеснікам дзяржаўнага сакратара — членам пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы

Дзяйко Ганну Канстанцінаўну — намеснікам дзяржаўнага сакратара — членам пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы

Как вам новость?