Лукашэнка просіць насельніцтва не скупляць тавары

27.05.2011 16:23
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікаў грамадзян не скупляць тавары. "Перастаньце ў сваіх кватэрах ствараць склады. Трэба, напрыклад, адзін кілаграм мяса — купіце, але не купляйце дзесяць кілаграмаў. Не таму, што гэтага не хапае. Мы не паспеем завезці ў краму ў тры разы больш, чым было ўчора", — сказаў ён на нарадзе аб сітуацыі на спажывецкім і валютным рынку.

Кіраўнік дзяржавы задаўся пытаннем, навошта людзі скупляюць тавары, якія ў дастатку вырабляюцца ў сваёй краіне і запасаў якіх хопіць на 1,5 гады наперад. Па яго словах, кошты «і так залімітавыя, ім ужо расці няма куды», перадае БелТА.

«Калі адбылася трагедыя ў метро, я адчуў гонар за народ, які не думаючы кінуўся ў пекла, дзе мог быць другі, трэці выбух. Але як мне было сорамна за беларускі народ, калі я прыехаў у Казахстан і мяне ўсе пыталіся, што адбываецца ў Беларусі, чаму пустыя паліцы ў крамах. Мне сорамна было ўпершыню за сваю шматгадовай прэзідэнцкую гісторыю за частку людзей, якія стварылі гэты ажыятаж. Бо нас успрымаюць як дзікуноў. А яны (СМІ — Тэлеграф) яшчэ спецыяльна гэта падкручвае», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Как вам новость?