Лукашэнка расказаў пра "газавую вайну" Аліеву і Назарбаеву

23.06.2010 09:22
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час тэлефоннай размовы са сваім азербайджанскіх калегам Ільхамам Аліевым праінфармаваў яго аб сітуацыі, якая склалася ва ўзаемаадносінах з Расійскай Федэрацыяй па пытаннях паставак газу. Таксама беларускі лідар распавёў аб пазіцыі і падыходах беларускага боку да вырашэння наяўных праблем.

Акрамя таго, лідары дзвюх краін абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў кантэксце нядаўняга візіту кіраўніка беларускай дзяржавы ў Азербайджан, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.

Прэзідэнты дамовіліся аб далейшым падтрыманні кантактаў адзін з адным ў святле абмеркаваных пытанняў.

Аб сітуацыі ў Беларусі ў кантэксце узніклай спрэчкі з «Газпромам» і пра пазіцыю беларускага боку ў дадзеным канфлікце Аляксандр Лукашэнка дэталёва праінфармаваў і прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева.

«Звернута асаблівая ўвага на запазычанасць «Газпрома» перад Беларуссю, сума якой нашмат перавышае беларускую частку доўгу», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы прэзідэнта Беларусі.

Лідары дзвюх краін таксама абмеркавалі становішча ў Кыргызстане, асабліва на поўдні краіны. Па словах Нурсултана Назарбаева, калісьці квітнеючы горад Ош ператвораны ў руіны, а сітуацыя ў краіне ў цэлым далёкая ад стабільнай.

Казахстанскі лідар запрасіў Аляксандра Лукашэнку наведаць сваю краіну чацвёртага-пятага ліпеня для ўдзелу ў мерапрыемствах з нагоды свайго юбілею.

Как вам новость?
Головоломки