Лукашэнка распарадзіўся ўзмацніць меры для забеспячэння пажарнай бяспекі

04.08.2010 16:50
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка аддаў указанні дзяржаўным органам краіны узмацніць кантроль над супрацьпажарнай бяспекай ў рэспубліцы. Па распараджэнні кіраўніка дзяржавы, для прадухілення пажараў павінны быць прыняты ўсе неабходныя меры, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Прэзідэнт аддаў распараджэнне ўраду, губернатарам, міністэрству па надзвычайных сітуацыях, Міністэрству ўнутраных спраў і іншым дзяржаўным органам аб узмацненні кантролю за пажарнай бяспекай ў краіне.

Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся мабілізаваць усе існыя рэсурсы і прыняць усе неабходныя меры па прадухіленні пажараў і іншых надзвычайных сітуацыяў прыроднага характару, выкліканых анамальна высокай тэмпературай.

Как вам новость?