Лукашэнка распарадзіўся ўзнагародзіць сілавікоў, якія раскрылі тэракт

13.04.2011 15:55
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным прадставіць да дзяржаўных узнагарод ўсіх супрацоўнікаў праваахоўных органаў і іншых структур, якія паспрыялі раскрыццю тэракту ў мінскім метро. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы сказаў у ходзе нарады 12 красавіка пасля заявы аб раскрыцці злачынства.

Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся выплаціць праваахоўнікам прэміі і вырашыць іх кватэрныя пытанні. У той жа час кіраўнік дзяржавы, выступаючы ў прамым эфіры беларускага тэлебачання, адзначыў, што спецыялісты, якія расследавалі тэракт, «занадта літаральна ўспрынялі яго словы «працаваць дзень і ноч».

Мінгарвыканкам адкрыў дабрачынныя рахункі ў карысць ахвяр тэракту

Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт спецыяльна для дапамогі пацярпелым ад тэракту ў мінскім метро адкрыў некалькі дабрачынных рахункаў у аддзяленні № 539 ААТ «Белінвестбанк», код 739:

№ рахунку            Валюта рахунку          Код валюты

3642740104035    беларускі рубель          974

3642740104064       расійскі рубель           643

3642740104048        даляр                          840

3642740104051        еўра                            978

Бенефіцыяру Мінгарвыканкам, УНП 100621571

Как вам новость?
Головоломки