Лукашэнка рыхтуе "самыя жорсткія меры" ў адказ на магчымыя санкцыі

20.01.2011 15:26
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў падрыхтаваць меры ў адказ, "нават да самых жорсткіх", на магчымыя санкцыі ў дачыненні да афіцыйнага Мінску з боку заходніх краінаў. Як паведаміў кіраўнік дзяржавы на нарадзе па некаторых ўнутрыпалітычных пытаннях 20 студзеня, займацца распрацоўкай крокаў у адказ Беларусі будзе ўрад.

«У выпадку, калі хто-небудзь паспрабуе ўвесці супраць краіны эканамічныя або іншыя санкцыі, мы павінны неадкладна адрэагаваць, падрыхтаваць меры ў адказ, нават да самых жорсткіх. Ні пад каго прагінацца мы не маем намеру, і нахіляць нас нікому не дазволена. І тычыцца гэта павінна абсалютна ўсіх, хто паспрабуе ціснуць і блакаваць краіну, — ці то асобная група краін ці нават Еўасаюз у цэлым», — заявіў беларускі лідар, перадае БелТА.

«Мы заўсёды гатовыя да спакойнага дыялогу з усімі, хто жадае гаварыць з намі шчыра і на роўных. Але з Беларуссю нікому і ніколі не будзе дазволена размащляць з пазіцыі сілы і на мове ўльтыматумаў», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Тым не менш, па словах кіраўніка дзяржавы, сыходзіць ад абмеркавання праблемаў нельга, неабходна старанна разгледзець меры па абароне суверэнітэту краіны, яе эканамічных і геапалітычных інтарэсаў. «Наяўная сітуацыя патрабуе цвёрдых, узважаных і абачлівых рашэнняў», — заявіў прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка даручыў міністэрству замежных спраў выпрацаваць і падаць яму на разгляд «пэўныя прапановы па процідзеянні антыбеларускай кампаніі за мяжой». «Нам неабходна выпрацаваць комплекс мераў, якія не дазволяць зрабіць нашу краіну пешкай у чужой гульні і зрабіць удар па нашай эканоміцы, бяспецы і суверэнітэту», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Как вам новость?
Головоломки