Лукашэнка рыхтуецца да туру па краінах Паўднёвай Амерыкі

12.03.2010 09:31
Архив Редакция

Міністр замежных спраў Венесуэлы Ніколас Мадура 11 сакавіка заявіў, што прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў рамках туру па краінах Паўднёвай Амерыкі першай наведае Венесуэлу з афіцыйным візітам 16-17 сакавіка. Аднак дыпламат не ўдакладніў, якія яшчэ краіны Паўднёвай (Лацінскай) Амерыкі мае намер наведаць кіраўнік дзяржавы ў рамках свайго туру.

Па словах Ніколаса Мадуры, у рамках візіту запланаваны перамовы з Угам Чавесам, а таксама ўдзел Аляксандра Лукашэнкі ў паседжаннях чатырох працоўных груп па пытаннях выведкі нафты і газу, будаўніцтва заводу па выпуску трактароў і грузавых аўтамабіляў, гандлю, сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе АФН.

Як раней паведамляў Тэлеграф, прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес прапанаваў беларускаму прэзідэнту арганізоўваць штогадовыя сустрэчы на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. «Мы павінны стварыць сістэму сустрэч, пры якой мы, прэзідэнты, будзем бачыцца, сама меней, адзін раз на год, каб ацэньваць якія з’яўляюцца магчымасці», — адзначаў раней Уга Чавес.

Па словах Угі Чавеса, падобныя сустрэчы неабходны для таго, каб ацэньваць стан адносін паміж дзвюма краінамі.

Прэзідэнт Венесуэлы наведваў Беларусь чатыры разы — у 2006, 2007, 2008 і 2009 гадах. Апошняя сустрэча Угі Чавеса і Аляксандра Лукашэнкі адбылася ў верасні 2009 года ў Мінску.
 

Как вам новость?
Головоломки