Лукашэнка ўсё ж вырашыў дапамагчы "Інтэгралу"

17.06.2010 10:12
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб аказанні дзяржаўнай дапамогі прадпрыемству "Інтэграл", якое ён у канцы 2009 года раскрытыкаваў за неэфектыўную працу і невыкананне абавязанняў. Цяпер кіраўнік дзяржавы вырашыў адтэрмінаваць пагашэнне атрыманых "Інтэгралам" бюджэтных пазык.

У прыватнасці, як гаворыцца ў дакуменце, прадпрыемству «да першага студзеня 2011года прадастаўлена адтэрміноўка пагашэння выдадзеных на першага студзеня 2010 бюджэтных пазык і працэнтаў па іх, а таксама растэрміноўка пагашэння ўказаных сум з першага студзеня 2011 года па 31 снежаня 2013 года штогод роўнымі долямі па узгодненым з міністэрствам фінансаў графіку», перадае «Ежедневник».

Як паказаў беларускі лідар, дапамога «Інтэгралу» аказваецца пры ўмове выканання ім рэспубліканскіх прагнозаў па тэмпе росту аб’ёмаў вытворчасці на 2010-2013 гады і забеспячэння рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі.

Раней Тэлеграф паведамляў, што прэзідэнт Беларусі 30 снежня 2009 года паабяцаў не падтрымліваць надалей дзяржпрадпрыемствы, якія неэфектыўна працуюць. Тлумачачы сітуацыю на НВА «Інтэграл», беларускі лідар адзначыў, што ў свой час прадпрыемства не выканала ўзятых на сябе абавязкаў па стварэнні сучаснай складанай субмікроннай вытворчасці.

«Паабяцалі, што пры фінансаванні 200 млрд. рублёў у выглядзе крэдытаў і бюджэтнай дапамогі, прадпрыемства на працягу некалькіх гадоў выйдзе на дакладную, складаную субмікронную вытворчасць. Прыйшоў час — там не выканалі, тут не зрабілі. Мала таго, трэба яшчэ 50 млрд. рублёў. Якая павінна быць рэакцыя прэзідэнта? Я сказаў, што нагі вашай больш у бюджэце не будзе. Не выканалі — будзеце адказваць», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гэта тычыцца і ўсіх іншых прадпрыемстваў, якія папрасілі пазыкі ў дзяржавы, з дзяржбюджэту, але не выканалі сваіх абавязанняў.

Как вам новость?
Головоломки