Лукашэнка: сёлета Раство адзначаецца "неяк асабліва"

27.12.2010 15:29
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 снежня падчас сустрэчы з мітрапалітам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкай царквы арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам адзначыў, што Раство сёлета беларусы адзначаюць "неяк асабліва". "Я адчуваю, і настрой зусім іншы, і вы расказалі мне аб праведзеных у Вілейцы святах ў сувязі з Калядамі. Я глядзеў па тэлебачанні, інфармацыю атрымліваў", — растлумачыў прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў каталіцкіх святароў і ўвесь беларускі народ з «самым добрым, чыстым і светлым святам», перадае БелТА.

«Гэта добрае мерапрыемства, на якое збіраюцца людзі, не толькі каталікі, але і праваслаўныя, і людзі, свабодныя ад веры. Гэта добрае мерапрыемства, якое выхоўвае людзей у духу патрыятызму, адданасці свайму народу і духоўнасці», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт падзякаваў Тадэвушу Кандрусевічу за тое, што кіраўніцтва Рыма-каталіцкай царквы зрабіла ў святочныя дні. Мітрапаліт у сваю чаргу падкрэсліў важнасць таго, што беларускае тэлебачанне вяло прамую трансляцыю каляднага набажэнства, якое праходзіла ў ноч на 25 снежня ў касцёле Узвіжання Святога Крыжа ў Вілейцы.

Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў, што ў Беларусі дастаткова шмат змяшаных шлюбаў, у якіх сем’і адзначаюць як каталіцкае, так і праваслаўнае Раство Хрыстова.

Как вам новость?
Головоломки