Лукашэнка: сяброўства паміж народамі Беларусі і Кубы ўмацоўваецца

13.08.2010 11:15
Архив Редакция

12 жніўня прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў былога прэзідэнта Кубы Фідэля Кастра з днём нараджэння. У афіцыйным лісце кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што "праверанае часам сяброўства паміж народамі дзвюх краінаў працягвае ўмацоўвацца". Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Дзякуючы Вашай сяброўскай палітыцы беларуска-кубінскія адносіны працягваюць паглыбляцца», — гаворыцца ў віншаванні. Акрамя таго, прэзідэнт Беларусі выказаў упэўненасць у тым, што узаемавыгаднае беларуска-кубінскае супрацоўніцтва будзе і надалей садзейнічаць росту дабрабыту жыхароў абедзвюх краінаў.

Беларуска-кубінскія адносіны пастаянна развіваюцца. Так, яшчэ ў 2000 годзе падчас першага візіту Аляксандра Лукашэнкі на Кубу краіны падпісалі дамову аб сяброўстве і супрацоўніцтве. Дамова прадугледжвала развіццё і ўмацаванне сувязяў у палітычнай, эканамічнай, ваеннай, сацыяльнай і гуманітарнай абласцях.

У красавіку 2006 года Кубу наведаў беларускі прэм’ер-міністр Сяргей Сідорскі. У склад кіраванай прэм’ерам дэлегацыі ўваходзілі прадстаўнікі кіраўніцтва Міністэрства прамысловасці, мінтранса, Дзяржкамавіяцыі, канцэрнаў «Белдзяржхарчпрам», «Белнафтахім», «Беллегпрам».

У найбліжэйшы час Куба можа прыняць удзел у стварэнні буйнога біятэхналагічныя комплексу ў Беларусі, які плануюць стварыць на базе Нацыянальнай акадэміі навук.

Как вам новость?
Головоломки