Лукашэнка ўскладае вялікія надзеі на АЭП

15.03.2011 17:13
Архив Редакция

Беларусь ускладае вялікія надзеі на фармаванне Адзінай эканамічнай прасторы Мытнага саюза, заявіў 15 сакавіка ў Мінску прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Расіі Уладзімірам Пуціным. "Вельмі важна пагаварыць на тэму АЭП і яго перспектыў, таму што як вы, так і мы ў Беларусі асабліва ўскладаем і ўскладалі вялікую надзею і бачылі вялікую перспектыву ў гэтым буйным саюзе", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Усё, што неабходна, мы гатовыя зрабіць. Мы ў Мінску заўсёды сур’ёзна ставімся да падобных мерапрыемстваў. У нас усё гатова для таго, каб пачаць працаваць і аператыўна працаваць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да Уладзіміра Пуціна.

Акрамя таго прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што «працы сёння звышдастаткова, ёсць два буйныя мерапрыемствы, якія тычацца саюзных адносін і АЭП». Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка асабліва адзначыў, што «гэтыя два праекты вельмі важныя для двух народаў», перадае БелТА.

Што тычыцца двухбаковых адносін Беларусі і Расіі, то, як адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы, па эканамічных пытаннях праблемаў не ўзнікала ні ў канцы мінулага года, ні ў гэтым годзе. «Яшчэ ў сярэдзіне мінулага года была дасягнута дамоўленасць ўрэгуляваць усе пытанні з тым, каб пачаць новы год без якіх-небудзь праблемаў, — нагадаў Аляксандр Лукашэнка. — Так быццам бы мы і зрабілі. Ёсць, вядома, праблемы і ў расійскай эканоміцы, і ў нашай, і мы бачым, што ў свеце адбываецца, мы не свабодныя ад гэтага, і ў асноўным гэта праблемы, якія прыўносяць і ў расійскую, і ў беларускую эканоміку з боку».

Аляксандр Лукашэнка таксама дадаў, што мае намер распавядаць пра сітуацыю, якая складваецца ў Беларусі, праблемы, якія з’яўляюцца, а таксама абмеркаваць шэраг іншых пытанняў.

Как вам новость?