Лукашэнка: СМІ не павінны распальваць варажнечу

11.06.2010 10:42
Архив Редакция

Інфармацыйная прастора не павінна станавіцца арэнай распальвання міждзяржаўнай, сацыяльнай або рэлігійнай варажнечы. Пра гэта заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сваім вітанні ўдзельнікам V Беларускага міжнароднага медыяфоруму "Партнёрства ў імя будучыні", распавялі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

«Сардэчна вітаю форум, які сабраў на беларускай зямлі ў год 65-годдзя Вялікай Перамогі прадстаўнікоў медыясупольнасці блізкага і далёкага замежжа. Журналістаў нездарма называюць чацвертай уладай. Ад вашага прафесійнага майстэрства і таленту, а галоўнае, прынцыповасці і праўдзівасці залежыць і развіццё цэлых дзяржаў, і дасягненне ўзаемаразумення паміж рознымі нацыямі і народамі», — гаворыцца ў прывітальным пасланні беларускага лідара.

Па словах Аляксандра Лукашэнкі, ва ўмовах «адкрытасці дзякуючы інфармацыйным тэхналогіям медыйнага поля сёння, як ніколі раней, грамадствам запатрабавана стваральная роля журналістаў, іх магчымасць і здольнасць пазітыўна ўплываць на якасць жыцця сучаснага чалавека».

У сваім вітанні прэзідэнт выказаў надзею, што гэтая юбілейная сустрэча «будзе спрыяць умацаванню ўзаемадзеяння Беларусі з іншымі дзяржавамі, дазволіць сфармаваць аб’ектыўнае меркаванне аб нашай цудоўнай краіне».

Как вам новость?
Головоломки