Лукашэнка спрасціў працэдуру банкруцтва

28.06.2010 15:04
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 328 "Аб некаторых мерах па аптымізацыі правядзення працэдураў эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва)". Як заявілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, дакумент дазволіць істотна скараціць тэрміны санацыі і ліквідацыі прадпрыемстваў.

Акрамя таго, палажэнні ўказу дазволяць стварыць умовы для павышэння эфектыўнасці працэдураў эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва) за кошт зніжэння нагрузкі на гаспадарчыя суды і антыкрызісных кіраўнікоў, уцягвання невыкарыстоўвальнай і неліквіднай маёмасці ў гаспадарчы зварот, расказалі ў прэзідэнцкай адміністрацыі.

Дадзены дакумент накіраваны на стварэнне дадатковых умоваў для фінансавага аздараўлення праблемных прадпрыемстваў і забеспячэння правоў іх працаўнікоў на атрыманне заработнай платы і іншых плацяжоў, звязаных з працоўнымі адносінамі, адзначылі ў прэс-службе беларускага лідара.

У прыватнасці, указ вызначыў механізм перадачы жылых памяшканняў, інфраструктуры і іншых аб’ектаў, якія не падлягаюць продажу, а таксама засталіся пасля завяршэння ліквідацыі маёмасці, ад якой адмовіліся крэдыторы, дзяржаўным прадпрыемствам і арганізацыям і ўсталяваў парадак спісання неліквіднай маёмасці.

Таксама дакументам ствараюцца магчымасці для рэалізацыі на таргах незарэгістраваных аб’ектаў нерухомасці прадпрыемстваў, якія знаходзяцца ў санацыі альбо ліквідацыі, павышаецца зацікаўленасць інвестараў ў набыцці актываў неплацежаздольных прадпрыемстваў у складзе адзінага маёмаснага комплексу, праінфармавалі ў прэс-службе.

«Пры гэтым указ у мэтах недапушчэння злоўжыванняў дазваляе даўжнікам, што знаходзяцца ў працэдуры ліквідацыі, працягваць гаспадарчую дзейнасць толькі ў строгай адпаведнасці з зацверджаным планам ліквідацыі», — паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта.

Супрацоўнікі прадпрыемстваў і асобы, жыццю і здароўю якіх была нанесена шкода ў сувязі з выкананнем працоўных абавязкаў, вызваляюцца ад неабходнасці заяўляць пра свае патрабаванні пры эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве) прадпрыемства. У гэтым выпадку на антыкрызіснага кіраўніка ускладаецца абавязак вызначаць аб’ём гэтых патрабаванняў, расказалі ў прэзідэнцкай адміністрацыі.

Как вам новость?
Головоломки