Лукашэнка: страта Беларусі для Расіі станецца непапраўнай

29.06.2010 17:19
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю амерыканскай тэлекампаніі CNN заявіў, што страта Беларусі для Расіі станецца непапраўнай. Гаворачы аб нядаўніх рознагалоссях ў адносінах дзвюх краін, беларускі лідар адзначыў, што "калі Расія будзе і надалей весці падобным чынам сваю палітыку, Беларусі будзе нашмат складаней".

«Такая палітыка з боку Расіі прывядзе да вельмі кепскіх наступстваў для самой Расійскай Федэрацыі, — лічыць кіраўнік дзяржавы. — Але я не думаю, што ў Расіі гэта афіцыйна прызнаны курс і што яна будзе ісці гэтым курсам. У адваротным выпадку Расія страціць Беларусь, а гэта будзе непапраўная шкода».

У цэлым жа Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў будучыні Беларусь чакае інтэнсіўнае развіццё. Па словах прэзідэнта, Беларусь выбудоўвае міралюбівыя стасункі з многімі краінамі свету, перадае БелТА.

«У нас ёсць вельмі шмат надзейных сяброў, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Акрамя Расіі, Еўрасаюзу, у нас выдатныя стасункі з Венесуэлай, Іранам, Паўночнаафрыканскімі дзяржавамі, краінамі Блізкага Усходу, у тым ліку Ізраілем. Нягледзячы на тое, што мы з вамі ў такіх прахалодных адносінах, гэта не перашкаджае амерыканцам інвеставаць у нашу эканоміку».

Беларускі лідар адзначыў, што вельмі сур’ёзным партнёрам і вялікім сябрам Беларусі з’яўляецца Кітай. «У нас вельмі добрыя стасункі. Апошнім часам, я вельмі ўдзячны ім за гэта, кітайцы прыйшлі нам на дапамогу і адкрылі крэдытныя лініі да 20 млрд. даляраў для развіцця нашай эканомікі. Кітайцы тут актыўна працуюць і праз нас ідуць у Еўропу», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Таму мы не загінем. Я спакойна гляджу на будучыню сваёй краіны, свайго народа. Я заўсёды працаваў так, каб як кіраўнік дзяржавы забяспечыць нармальнае жыццё дзесяцімільённаму народу, каб яны былі такія, як сёння, — ўсмешлівыя і дабрадушныя», — падсумаваў прэзідэнт Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки