Лукашэнка: сітуацыя на валютным рынку стабілізуецца да студзеня

08.06.2011 17:15
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 8 чэрвеня на нарадзе па эканамічных пытання, што ён чакае стабілізацыі на валютным рынку да 1 студзеня 2012 года. У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы заклікаў урад не рабіць рэзкіх карэкціровак коштаў у бок павышэння.

«Вы зыходзіце з нейкага курсу даляра. Скажыце мне, калі ласка, а які сёння рэальны курс даляра? Не ведаеце. Так чаму прывязваеце да нейкага незразумелага курса даляра ўсё на свеце, у тым ліку і паліва?» — спытаў беларускі лідар ва ўдзельнікаў нарады.

«Няўжо тут нельга было прайсці спакойна, павысіўшы кошты на паліва на 10-15% адразу, а потым расцягнуць да 1 студзеня, калі стабілізуецца сітуацыя на валютным рынку, прывязацца да нейкага даляра і пералічыць праз даляр цану на гэта паліва. Гэта нельга было зрабіць?» — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Чэснае слова, як дзеці малыя. Ад вас запалкі ў хаце трэба хаваць, бо дом спаліце. Крыху адвернешся — сапраўды дом спаліце», — звярнуўся да прысутных Аляксандр Лукашэнка.

Как вам новость?