Лукашэнка стварыў Белсельгаснагляд

07.05.2010 16:38
Архив Редакция

Аляксандр Лукашэнка пятага траўня падпісаў указ № 236, паводле якога ў міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчу Беларусі ствараецца дэпартамент "Белсельгаснагляд". Дэпартамент будзе кантраляваць забеспячэнне якасці і бяспекі харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў, ветэрынарыі, бяспекі генна-інжынернай дзейнасці, насенняводства і абароны раслінаў.

«Белсельгаснагляду будуць нададзены правы юрыдычнай асобы і будзе створаны ў межах наяўнай колькасці і сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на ўтрыманне тэрытарыяльных органаў мінсельгаспрада», — расказалі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У падначаленне дэпартаменту перадаюцца падведамныя мінсельгаспраду арганізацыі, якія ажыццяўляюць кантраляваныя функцыі: ГУ «Беларускае ўпраўленне дзяржаўнага ветэрынарнага нагляду на дзяржаўнай мяжы і транспарце», ГУ «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводстве, карантіне і абароне раслінаў» з тэрытарыяльнымі падраздзяленнямі, а таксама РУ «Дзяржаўная хлебная інспекцыя». 
Дэпартаменту таксама будзе падпарадкавана стваранае мінсельгаспрадам ГУ «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па ветэрынарным наглядзе» з яго тэрытарыяльнымі падраздзяленнямі ў абласцях. 
«Рэалізацыя ўказу дазволіць стварыць у рэспубліцы цэласную сістэму дзяржаўнага кантролю і нагляду ў сферы сельскагаспадарчай вытворчасці», — адзначылі ў прэс-службе.

Как вам новость?
Головоломки