Лукашэнка: толькі ідыёт не можа шкадаваць аб распадзе СССР

05.05.2010 17:57
Архив Редакция

Толькі ідыёт не можа шкадаваць аб распадзе Савецкага Саюза. Такое меркаванне выказаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю агенцтву Reuters чацвёртага траўня. "Ну, можа быць, толькі амерыканцы ці палітыкі амерыканскія, журналісты, могуць не шкадаваць, таму што ў Захада сёння няма канкурэнта, няма той сілы, якая можа Захаду супрацьстаяць", — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Амерыканцы атрымалі аднапалярны свет. Трэба гэта Амерыцы? Быццам бы, з аднаго боку, добра, а з іншага, калі так падумаць, гэта дрэнна — няма стрымвальнага фактару, якім быў Савецкі Саюз. Ну, і рэч не толькі ў гэтым. У нас былі вялікія магчымасці, як было шмат і недахопаў», — прыводзіць словы прэзідэнта прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.
«Мы не збіраемся ўзнаўляць Савецкі Саюз, ствараючы Саюзную дзяржаву. Гэта немагчыма, — заявіў прэзідэнт Беларусі. — Мы перад сабой такой мэты не ставілі. Савецкі Саюз — гэта была шматнацыянальная, але ўнітарная дзяржава, нягледзячы на тое, што было там 15 рэспубалік».
Каментуючы пазіцыі Расіі і Беларусі з нагоды Саюзнай дзяржавы, Аляксандр Лукашэнка адзначыў: «Галоўны прынцып, які мы заяўляем, але Расія, мабыць, не прымае і не разумее тут нас, — што мы не адмовімся ад свайго суверэнітэту і незалежнасці. Таму Саюзная дзяржава, саюз наш, трэба будаваць на прынцыпах раўнапраўя».

Как вам новость?
Головоломки