Лукашэнка: трагедыя не павінна пасеяць у душах беларусаў насенне варожасці

14.04.2011 16:59
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што трагедыя ў мінскім метро 11 красавіка аб'яднала беларусаў, і яны прадэманстравалі свае "сапраўдныя вялікія рысы, характэрныя для нацыі". На сустрэчы з членамі Сінода Беларускай праваслаўнай царквы 14 красавіка кіраўнік дзяржавы заявіў, што ў дадзенай сітуацыі беларусам ні ў якім разе нельга азлабляцца, "каб у душах беларусаў не было пасеяна насенне варожасці".

«Людзі зразумелі адно, што толькі разам мы можам супрацьстаяць любому злу і, аб’яднаўшыся, мы ў стане выстаяць. Мяне ў дадзенай сітуацыі хвалюе толькі адно. Нам бы ў сувязі з гэтым не азлобіцца, каб у нашых душах не было пасеяна насенне варожасці, каб нашы людзі не глядзелі коса адзін на аднаго. Вось гэтую рысу ні ў якім разе нельга перайсці. Адказваць павінны тыя, хто вінаватыя. Нам ні ў якім разе нельга перагнуць палку, тым больш што дадзеныя падзеі, да нашага шчасця, не носяць сістэмнага характару», — цытуе Аляксандра Лукашэнку БелТА.

«У выніку мы аб’ядналіся, мы адзіныя, як ніколі. І тыя рэдкія галасы, якія сёння раздаюцца, у тым ліку і розных СМІ, гэта як адгалосак мінулага», — дадаў прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што падобныя трагічныя падзеі нехарактэрныя для Беларусі, з іх будуць зробленыя адпаведныя высновы.

Как вам новость?
Головоломки