Лукашэнка: трэба актыўна развіваць маладую навуковую думку

30.11.2010 10:17
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што неабходна актыўна развіваць маладую навуковую думку ў краіне, асабліва, калі будзе распрацоўвацца і вырабляцца імпартазамяшчальная або экспартаарыентаваная прадукцыя. Пра гэта ён заявіў 29 лістапада, наведваючы выставу навукова-тэхнічных распрацовак маладых навукоўцаў у Нацыянальнай бібліятэцы ў рамках Моладзевага інавацыйнага форуму.

«Давайце ў гэтым кірунку дзейнічаць. Але галоўнае, каб гэта не толькі было задзейнічана ў нас, але і выраблялася на экспарт», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Як стала вядома карэспандэнту Тэлеграфа, на яго думку, навуковыя працы павінны абавязкова змяшчаць нейкія адкрыцці, а не быць кампіляцыямі вядомага раней. Асабліва, падкрэсліў ён, гэта тычыцца доктарскіх дысертацый. «Галоўнае — каб быў вынік», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Таксама ён адзначыў, што распрацоўкі, накіраваныя на імпартазамяшчэнне або на экспарт, павінны ўкараняцца на практыцы і вытворчасці ў больш сціснутыя тэрміны. «Для нас гэта важна», — сказаў прэзідэнт.

У цэлым па дзяржаўнай праграме інавацыйнага развіцця ў 2009 годзе выконвалася 715 праектаў, увялі ў эксплуатацыю 213 аб’ектаў, стварылі 31 новую вытворчасць і мадэрнізавалі 99, паведамілі ў адміністрацыі кіраўніка дзяржавы.

Как вам новость?