Лукашэнка: трэба перастаць купляць імпартную тэхніку

24.07.2010 16:38
Архив Редакция

24 ліпеня ў ходзе паездкі ў Берасцейскую вобласць прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў спыніць закупляць імпартную сельгастэхніку, аналагі якой вырабляюць у Беларусі. "Нам трэба перастаць купляць імпартную тэхніку", — заявіў ён. Па яго словах, імпартная тэхніка добра працуе, але, калі састарыцца, пачынае "сыпацца", а запчасткі для яе каштуюць дорага. 

«Калі важная кожная гадзіна, імпартны камбайн можа прастойваць некалькі дзён у чаканьні падвозу дэталяў. Гэтыя свавольствы з імпартнай тэхнікай трэба сканчаць. Нашы камбайны не горшыя, падымаюць хлеб яны не горш. Трэба купляць айчынныя, гэта хуткасці, тэмпы, і ёсць з каго спытаць», — заявіў Аляксандр Лукашэнка, перадае БелТА. 
«Калі мы не хочам «калаціцца» за валюту, нам трэба прадаваць на 7-10 млрд. даляраў», — заявіў прэзідэнт, кажучы аб неабходнасці нарошчвання экспарту сяльгаспрадукцыі. Аляксандр Лукашэнка таксама казаў аб больш інтэнсіўным прыцягненні інвестараў і бізнесу ў сельскую мясцовасць. «Жывёла, даільныя апараты і фермы — у гэты няхай укладваюць. Проста так пускаць людзей, якія забяруць сыравіну, — гэта злачынства. Галоўнае — гэта глыбіня перапрацоўкі, а ўся прыбаўка малака павінна ісці на экспарт, малочных прадуктаў нам тут хапае», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. 
Так, па словах прэзідэнта, у Шклоўскім (Магілёўская вобласць) і Пружанскім (Брэсцкая вобласць) раёнах праводзіцца эксперымент па стварэнні малочнасыравінавых зон. У яго рамках на беларускі рынак была дапушчаная расійская кампанія «Юнимилк», плануе стварыць у найбліжэйшы час у Пружанскім раёне лінію па вытворчасці ёгуртаў, якія Беларусь пакуль імпартуе. Там жа збіраюцца ў два разы павялічыць пагалоўе кароў і стварыць новыя фермы. Калі эксперымент у абодвух раёнах дасць добрыя вынікі, то ён будзе распаўсюджаны на ўсю краіну. 
Асобна Аляксандр Лукашэнка закрануў меліяраваныя землі паблізу Белавежскай пушчы, частка з якіх знаходзіцца ў дрэнным стане і выкарыстоўваецца неэфектыўна. У прыватнасці, па яго словах, неабходна ўсталяваць агароджы для абароны ўраджаю ад дзікіх жывёл. «Трэба прывесці ў парадак гэтыя зямлі», — падкрэсліў прэзідэнт. Ён таксама заявіў аб неабходнасці сканцэнтраваць сілы на ўборцы кукурузы, паколькі, калі «страцім кукурузу, то будзем з сярэдненькімі кармамі». 
Як далажыў кіраўніку дзяржавы губернатар Берасцейскай вобласці Канстанцін Сумар, уборка ў рэгіёне ідзе поўным ходам. Штодня прыбіраецца па 5% запланаванай плошчы. Усяго ў вобласці, без уліку кукурузы, убрана 32,5% плошчы збожжавых. Асноўную масу збожжа ў Берасцейскай вобласці плануецца прыбраць за 12-15 дзён. Па словах Канстанціна Сумара, вобласць цалкам забяспечвае сябе насеннем кукурузы ўласнай вытворчасці, што дазволіла зэканоміць каля 3,5 млн. еўра.

Как вам новость?
Головоломки