Лукашэнка: у адносінах з Еўропай узяты тайм-аўт

21.04.2011 14:46
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 красавіка заявіў у пасланні народу і парламенту, што ўзяты Беларуссю знешнепалітычны курс застанецца нязменным. "Аснова палітыкі — шматвектарнасць. Так было і так будзе. Таму узятая намі стратэгія застаецца нязменнай. Расія — ключавы партнёр Беларусі. Супрацоўніцтва з ёй — адна з асноў нашага суверэнітэту", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Мы павінны захаваць і развіць нашы дасягненні ў рамках Саюзнай дзяржавы, а таксама Мытнага Саюза», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«ЕС — важны партнёр. Так, сёння ў нас узяты тайм-аўт. З намі супрацоўнічаюць, тыя, хто не хоча, каб пажар у суседа перакінуўся на іх саміх, — сказаў прэзідэнт. — Яны ў нас не за вынікі выбараў кляймяць ганьбай. Тым самым прызналі, што выбары адпавядаюць дэмакратычным стандартам, а толькі за тое, што разагналі, тых, хто штурмаваў дом ўрада. Але мы ж не стралялі, газ не ўжывалі. Мы будзем чакаць, пакуль еўрапейцы, прызнаўшы сваю няздатнасць, самі прыйдуць. І будзем супрацоўнічаць. Ды мы будзем размаўляць, супрацоўнічаць, але не нахіляцца. Давайце хоць заўтра размаўляць хоць у Беларусі, хоць у Польшчы. Мы гатовы супрацоўнічаць з ЗША, але калі не захочуць — гэта не ключавы вектар».

Па яго словах, ключавым вектарам з’яўляецца СНД. «Дывідэнды атрымліваем ад супрацоўніцтва c Кітаем, Індыяй, Іранам, Венесуэлай, ААЭ, Катарам. Вопыт працы з імі варта выкарыстоўваць пры рабоце з іншымі краінамі», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Нам важна мець як мага больш гандлёвых партнёраў. Мы не можам гандляваць толькі з 5 краінамі, як раней. Акцэнт на рынкі, якія развіваюцца — не значыць забыцца аб рынках развітых краінаў, дзе ўсё новыя патрабаванні. Зможам прарвацца на гэтыя рынкі, будзем прадаваць прадукцыю ва ўсім свеце», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Как вам новость?
Головоломки