Лукашэнка: у Беларусі крызісаў не будзе

06.12.2010 16:36
Архив Редакция

Крызісаў у Беларусі не будзе, заявіў на IV Усебеларускім народным сходзе прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. "Хачу з гэтай трыбуны запэўніць усіх грамадзян Беларусі: крызісаў не будзе. Крызіс ў галовах тых, хто свядома разгойдвае сітуацыю і прыдумляе розныя страшылкі", — сказаў беларускі лідар.

«На жаль, нас пастаянна «прамацваюць» на трываласць, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Падкідваюць спекуляцыі і адкрытую хлусню аб фінансавай сітуацыі ў краіне. Задам простае пытанне: як краіна, якая ўсю пяцігодку паслядоўна дадавала ў эканамічным развіцці, можа апынуцца неплацежаздольнай? І наўрад ці б укладвалі ў нашу краіну шматмільённыя інвестыцыі кітайскія, еўрапейскія і іншыя кампаніі, будзь Беларусь ненадзейным фінансавым партнёрам».

«Цяперашні патэнцыял банкаўскай сістэмы Беларусі дазваляе ставіць маштабныя задачы. Толькі за апошнія 15 гадоў яе актывы ў рэальным грашовым выражэнні выраслі амаль у 10 разоў. Аўтарытэт беларускіх банкаў пацвярджаецца ахвотай насельніцтва захоўваць у іх свае зберажэнні, што забяспечвае прыцягненне ў эканамічны зварот значны аб’ём грашовых рэсурсаў. Прыняты пакет заканадаўчых мераў, якія гарантуюць абароненасць банкаўскіх укладаў», — цытуе кіраўніка дзяржавы БелТА.

«Знешні доўг, якім нашы нядобразычліўцы спрабуюць палохаць беларускі народ, у нас адзін з самых нізкіх сярод усіх развітых дзяржаў свету», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«Мы выконвалі і будзем выконваць свае абавязацельствы. Дзяржава гарантавала захаванасць ўсіх укладаў у банках і надалей будзе цалкам садзейнічаць умацаванню даверу да нацыянальнай банкаўскай сістэмы», — сказаў беларускі лідар.

Как вам новость?
Головоломки