Лукашэнка: цэнтры кланаў апазіцыйных СМІ — у Расіі

02.04.2010 13:30
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з першым намеснікам прэм'ер-міністра Расіі Ігарам Шувалавым адзначыў, што нядаўна падняўся гвалт вакол сайтаў некаторых апазіцыйных газет, журналістаў. "Хуткім часам пасля экспертызы мы вас з імі азнаёмім, таму што цэнтры гэтых апазіцыйных кланаў знаходзяцца ў Расіі", — падкрэсліў прэзідэнт.

«І ад таго, што мы пакажам вам і Захаду, абавязкова, вы можаце наогул «выпасці ў асадак», наколькі шкурную пазіцыю могуць займаць асобныя дзеячы. Факт адзін — хто ім грошы плаціць, на таго яны і працуюць», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларусі распавёў, што цяпер усё больш пачынае верыць у існаванне нейкай пятай калоны, якая жадае сапхнуць і разбурыць любыя двухбаковыя пачынанні. «Сёння любы крок у патрэбным кірунку пачынае тарпедавацца. Але я зыходжу з таго, што непераадольных момантаў, бар’ераў у нашых адносінах няма», — растлумачыў беларускі лідар.

Звяртаючыся да Ігара Шувалава, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў неабходнасць рашэння назапашаных праблем. «Калі не вырашыць праблемы, дык трэба неяк зблізіць пазіцыі, каб мы ведалі, як дзейнічаць заўтра, каб нашы дзеянні не ўспрымаліся ў штыкі і не казалі, што мы адвярнуліся ад Расіі», — дадаў прэзідэнт.

Лукашэнка: у Беларусі з Расіяй няма ніякай канфрантацыі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з першым намеснікам прэм’ер-міністра Расіі Ігарам Шувалавым заявіў, што ў адносінах паміж Беларуссю і Расіяй няма непераадольных бар’ераў. «У нас няма ніякай канфрантацыі. Мы адзін народ, а ў аднаго народа не можа быць непераадольных рознагалоссяў», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

На думку Аляксандра Лукашэнка, у дзвюх краін няма ніякіх праблем у палітыцы, дыпламатыі, паколькі Беларусь і Расія на міжнароднай арэне выступаюць разам, як адзінае цэлае, паведамляе БелТА.

«Думаю, гэта блытаніна па пэўных пытаннях сыдзе, але хацелася б паскорыць працэс», — адзначыў прэзідэнт Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки