Лукашэнка: у нас ёсць сотні кілаграмаў фактычна зброевага ўрану

15.04.2010 11:27
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што пасля вываду ядзернай зброі ў краіне дагэтуль застаюцца "сотні кілаграмаў фактычна зброевага высокаўзбагачанага ўрану і меней узбагачанага". "Мне ўжо які год запар кажуць: вывозьце гэты ўран. Жадаеце — у Амерыку, мы вам заплацім, жадаеце — у Расію", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Я кажу: «Па-першае, чаму вы нам дыктуеце, гэта наш тавар, мы яго змяшчаем пад кантролем МАГАТЭ. Мы не збіраемся рабіць брудныя бомбы ці камусьці прадаваць. Мы выкарыстоўваем гэты ўран у даследчых мэтах». Мяне цяпер прыперлі да сценкі, нож да горла — аддай. Я кажу, што ўжо аддалі ў свой час ядзерную зброю, а што мы ад гэтага маем?» — заявіў беларускі лідар.

Па меркаванні Аляксандра Лукашэнкі, для рашэння пытання з наяўным у Беларусі высокаўзбагачаным уранам неабходна «садзіцца за стол перамоў». Разам з тым, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што турбавацца з гэтай нагоды не трэба, таму што «Беларусь у стане захаваць гэты ядзерны матэрыял, як яна захоўвала яго ўсе гады з моманту здабыцця незалежнасці», перадае БелТА.

Лукашэнка: вывад з Беларусі ядзернай зброі быў вельмі жорсткай памылкай

Прэзідэнт Беларусі назваў «вельмі жорсткай памылкай» вывад з краіны ядзернай зброі ў 1990-я гады «на тых умовах, як гэта было ажыццёўлена нашымі нацыяналістамі». Па словах Аляксандра Лукашэнкі, яму «прыйшлося падпісваць гэту дамову, таму што дзявацца было няма куды».

«На мяне душылі і Расія, і амерыканцы — выводзьце, таму што паабяцалі. Нельга было, гэты найвялікшы здабытак, гэта дарагі тавар, які мы ўрэшце павінны былі прыстойна прадаць», — лічыць беларускі лідар.

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, заходнія краіны паабяцалі Беларусі за вывад ядзернай зброі гарантаваць яе бяспеку. «Калі б у нас была гэта зброя, з намі б цяпер па-іншаму размаўлялі. Добра, вывелі. Так гарантуйце нам бяспеку. Не», — канстатаваў прэзідэнт Беларусі.

Лукашэнка: нахіляць Беларусь нікому не дазволена

Аляксандр Лукашэнка таксама пракаментаваў тое, што Беларусь не запрасілі на ядзерны саміт у Вашынгтон, умовай чаго, па словах кіраўніка дзяржавы, была згода краіны «аддаць гэты ўран». «Я і не збіраўся туды ехаць», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Нават калі б Беларусь запрасілі, я туды не збіраўся ехаць. Чаму, калі Ізраілю было невыгодна, што зададуць нейкія пытанні па ядзернай зброі, яны памахалі рукой: «Бывайце, не патрэбны нам ваш саміт». Прыкладна так і я адказаў», — распавёў беларускі лідар.

«Нахіляць Беларусь нікому не дазволена.  Мы будзем размаўляць толькі салідна, па-партнёрску, як бы на нас ні душыла Амерыка і з іншага боку Расія. А тут ціск ідзе з двух бакоў, і мы гэта адчуваем», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Как вам новость?
Фото и видео

“Скотч спасёт мир” – Мужчина пожаловался на «ноу-хау» в строительстве стеклянных навесов в Минске

«Что-то не то в лесах» — На границе Беларуси и Польши заметили лису, «как из сказки», но пользователи TikTok встревожились

«Поймал «крокодила» — На Гродненщине рыбак выловил щуку весом более 12 кг

В украинском Днепре ракета попала в жилую пятиэтажку. Есть погибшие

МВД показало кадры контртеррористических учений в Минске по сценарию теракта в Crocus City Hall

«Хозяин хотел 1,5 миллиона долларов» — Белорус показал «непокорённый» домик в Минске

«Инженерная мысль на высоте» — В TikTok показали старинный деревенский ключ. Как им пользоваться?

«Они там круглые сутки плавают?» — Часы из синхронисток в израильском аэропорту покорили соцсети

«Чем пичкают?» — Парень спросил в TikTok, что не так с купленной курицей. Но белорусов удивила не она

В США побили мировой рекорд по танцам на пуантах — одновременно станцевали 353 балерины

«Яша, тебя ничего не смущает?» — Брестчанин показал в ТикТоке «позор всех аистов». Но белорусы не согласились

В Индонезии впервые за 22 года проснулся вулкан Руанг – сотни людей эвакуировали

В ГАИ показали, как в Витебске легковушка сбила на переходе 9-летнего мальчика

«Белорусская Голландия» — В TikTok показали поле из тюльпанов на Брестчине. Пользователи не поверили

Головоломки