Лукашэнка: у нас няма палітвязняў

17.06.2011 16:23
Архив Редакция

Аляксандр Лукашэнка на 17 чэрвеня на прэс-канферэнцыі заявіў, што ў краіне "няма палітвязняў, у нас нават няма такога артыкула". "Вось хочаце паглядзець, прыязджайце на суды, суды былі адкрытыя. Вось малюнак, дзе ты стаіш з кайлом. Дык вось і атрымай за кайло. У нас судовая ўлада незалежная", — заявіў ён.

«Вы лічыце, што я дыктатар, дык чаму вы мяне штурхаеце да парушэння закона? Я маю права памілаваць па канстытуцыі, але гэта не абавязак. Для гэтага яны яшчэ павінны да мяне звярнуцца. Звернуцца, будзем разглядаць», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Яны нам у турме не патрэбныя, яны ўжо і ў краіне не патрэбныя. Адзін з гэтых (Аляксандр Лукашэнка мае на ўвазе экс-кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева — Тэлеграф) ужо быў разам з тымі, хто тупаў і мычаў на плошчы. А дзе ты быў на плошчы разам з людзьмі, якіх ты на штурм адправіў? Чаму ў шпіталі пад коўдрай ляжаў, што нават выкурыць не атрымлівалася?», — задаўся пытаннямі Аляксандр Лукашэнка.

«Вы што, не ведаеце, што яны з тэлефоннага даведніка людзей перапісвалі. Але яны сталі кандыдатамі і паказалі сябе. Занадта гэта вялікі гонар для іх апаганьваць гэтыя турмы. Там ёсць прыстойныя людзі, якія туды трапілі. Я не буду казаць, таму што скажуць, што зэкаў падтрымліваю», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Калі міністр замежных спраў скажа, што іх трэба вызваліць, то будзем разглядаць, заявіў кіраўнік дзяржавы.

Как вам новость?
Головоломки