Лукашэнка: у нас у будаўніцтве конь не валяўся

30.12.2010 14:56
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў перад новым міністрам архітэктуры і будаўніцтва задачу не дапусціць павышэння коштаў ў даручанай яму галіне. Па словах кіраўніка дзяржавы ў будаўнічай галіне кампенсаваць падаражэнне прыродных рэсурсаў, у прыватнасці, газу, неабходна за кошт зніжэння сабекошту.

«Давайце мы гэтую справу забудзем. І ўсё павышэнне, якое будзе на сыравіну, рэсурсы і іншае, мы знівелюем за кошт паніжэння сабекошту. А ў нас у будаўніцтве, як і ў сельскай гаспадарцы, вобразна кажучы, конь не валяўся. Там яшчэ можна скарачаць сабекошт. Таму пры любым росце коштаў на энергарэсурсы, трэба гэта пакрыць скарачэннем выдаткаў па іншых напрамках», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да Анатоля Нічкасава.

Лукашэнка: МНС трэба быць бліжэй да людзей

Беларускі лідар таксама выказаў незадаволенасць працай міністэрства па надзвычайных сітуацыях пры яго мінулым кіраўніку. «На жаль, так склалася, што быццам і праца была, а вынікі па асноўных напрамках няважныя», — канстатаваў прэзідэнт Беларусі.

«Трэба быць бліжэй да людзей і даваць вынік. Гэта галоўная ваша задача», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да новага міністра па надзвычайных сітуацыях Уладзіміра Вашчанкі.

Лукашэнка: навука павінна зарабляць грошы

Прызначаючы Анатоля Русецкага старшынём прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што навука павінна быць самаакупальнай і зарабляць грошы.

«Наша будучыня — гэта новыя тэхналогіі, нанатэхналогіі, гэта тэхналагічны ўклад пятага-шостага ўзроўню. Без вучоных у гэтай пяцігодцы ўрад не спрацуе», — лічыць беларускі лідар.

Как вам новость?