Лукашэнка: у нас уся армія прафесійная

22.10.2010 16:01
Архив Редакция

Пытанне пераводу арміі на прафесійную аснову, па словах прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, у краіне не стаіць. «І што значыць — перавод арміі на прафесійную аснову? У нас уся армія прафесійная», — заявіў кіраўнік дзяржавы 22 кастрычніка на сустрэчы з удзельнікамі Усебеларускай акцыі "Пытанне прэзідэнту".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі завершана рэформа Узброеных Сіл, у далейшым жа будуць дашліфоўвацца асобныя моманты. Прэзідэнт дадаў, што ў краіне вызначаны тыя пасады, дзе людзі павінны служыць прафесійна. Ёсць вялікі пласт прафесій і спецыяльнасцяў, дзе маладыя людзі нясуць тэрміновую службу. У той жа час, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, існуе праблема: з той колькасцю Узброеных Сіл, якая існуе, не ахопліваецца службай ўсё мужчынскае насельніцтва, перадае БелТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што перад рэформай арміі стаяла задача скараціць колькасць Узброеных Сіл. «Нам столькі вайскоўцаў не трэба было, для Беларусі гэта было накладна. І потым, мы ж не імперыя. Наша армія павінна забяспечваць мір і бяспеку на нашым кавалку зямлі», — сказаў прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што гэта было «вельмі хваравітае скарачэнне, аднак мы не тарпедаваў гэты працэс, не выкідвалі людзей на вуліцу».

Лукашэнка параіў дзяўчатам выбіраць за мужа хлопцаў, якія адслужылі

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што кожны малады чалавек павінен прайсці службу ў войску. «Калі мы пачалі скарачаць набор ва Узброеныя Сілы маладых людзей, я падумаў: што гэта будзе за мужчына, калі ён не паслужыў у войску?» — сказаў прэзідэнт і дадаў, што яго старэйшыя сыны таксама неслі службу ў войску.

«У нас існуе меркаванне, што ў прафесійнай арміі павінны служыць барадатыя і вусатыя дзядзькі, а моладзі там, нібыта, рабіць няма чаго. Ідучы на рэформы, мы сабе гэта так не ўяўлялі», — сказаў беларускі лідар.

«Армія робіць маладога чалавека сапраўдным мужчынам. Гэта школа мужнасці, — лічыць Аляксандр Лукашэнка. — У войску трэба служыць, калі ты хочаш быць сапраўдным чалавекам, сапраўдным мужыком. А дзяўчатам раю, каб яны знаходзілі сабе спадарожнікаў жыцця сярод тых, хто ведае, што такое вайсковае жыццё. Тады ён будзе пераадольваць усе нягоды вашага жыцця і не будзе плакацца».

Как вам новость?
Головоломки