Лукашэнка: у зямлянкі пойдзем, але выжывем

21.04.2010 10:15
Архив Редакция

20 красавіка ў сваім звароце да беларускаага народа і парламента Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь ужо прайшла тую кропку, калі краіну можна паставіць на калені. "Я прэзідэнт краіны, абраны дзесяцімільённым народам, і нахіляць мяне не дазволена, — заявіў беларускі лідар. — У зямлянкі пойдзем, як 65-70 гадоў назад, але мы выжывем. Мы выжылі ў гэтай блакадзе ва ўмовах глабальнага крызісу".


Кіраўнік дзяржавы таксама заявіў, што каляровых рэвалюцый у Беларусі не будзе, пакуль ён застаецца прэзідэнтам. «Ніхто не будзе тут страляць народ… І не будзе гэтай сітуацыі ў краіне, нават калі мы ў Расіі ўсё будзем купляць па сусветных коштах», — прыводзіць словы Аляксандра Лукашэнка АФН.

«Варта сур’ёзна ўразнастайніць нашу прысутнасць на сусветным рынку, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. — Нам ёсць што прапанаваць замежнаму спажыўцу. Мы канкурэнтаздольныя па кошце і якасці. Проста трэба «пахаць» у гэтым кірунку, а не сядзець і чакаць, калі да вас прыйдзе пакупнік. Трэба дзейнічаць больш агрэсіўна, адваёўваючы па сегменце нават тыя рынкі, якія даўно падзелены. Нам бракуе прадпрымальнасці і дзелавой рызыкі».

«Я шукаю любую магчымасць, каб прапанаваць наш тавар усюды, дзе толькі можна. І там, дзе раней здавалася нерэальным. Так павінны паступаць усё — і дырэктары прадпрыемстваў, і міністры», — падкрэсліў беларускі лідар.

Как вам новость?